Logo Polskiego Radia
Print

«Пэрспэктыва» правядзе ў Менску форум прадпрымальнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2017 12:00
На форуме плянуецца ўказаць на асноўныя праблемныя пункты ў малым бізнэсе, якія патрабуюць тэрміновага вырашэньня.
МенскМенскPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

«Пэрспэктыва» правядзе ў Менску форум прадпрымальнікаў
РГА «Пэрспэктыва» 11 сьнежня ў менскім культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы» правядзе форум прадпрымальнікаў, прысьвечаны выніках года і пэрспэктывам малога бізнэсу. Сярод удзельнікаў чакаюцца прадстаўнікі прадпрымальніцкага супольнасьці з усіх абласьцей і Менска, а таксама чыноўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў.
На форуме плянуецца «ўказаць на асноўныя праблемныя пункты ў малым бізнэсе, якія патрабуюць тэрміновага вырашэньня», а таксама «ня даць магчымасьці іх разьвіцьця па нэгатыўнаму сцэнары для дзяржавы ў цэлым».
У кастрычніку прадпрымальнікі патрабавалі ўкараніць у розьнічным гандлі патэнтавую сыстэму для ІП; дазволіць ім не плаціць узносы ў ФСАН за нерабочы пэрыяд; адмяніць абавязацельства ІП пацьвярджаць адпаведнасьць прадукцыі тэхрэглямэнту ЕАЭС; ўключыць у Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце чальцоў «Пэрспэктывы»; зьнізіць штрафы і забараніць адбіраць у ІП тавары за парушэньне ўмоў прадпрымальніцкай дзейнасьці; забараніць на пяць гадоў усе праверкі суб'ектаў малога бізнэсу і навязваньне экспэртыз якасьці тавараў; змусіць арэндадаўцаў не павышаць арэндную плату для ІП больш, чым на ўзровень інфляцыі; не пашыраць пералік тавараў, якія падлягаюць радыёчастотнаму маркіраваньню; не распаўсюджваць на ІП патрабаваньне электроннага тавараабароту ў рамках указа аб стварэньні нацыянальнай сыстэмы нагляду; вырашыць праблему нядобрасумленных гандляроў з Сярэдняй Азіі.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт