Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка падтрымлівае пашырэньне экспарту тытунёвай прадукцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2017 13:42
Кіраўнік Беларусі зьвярнуў увагу на вялікі попыт за межамі на тытунёвую прадукцыю.
Тытунь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Тытунь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domaindistel2610/

Лукашэнка падтрымлівае пашырэньне экспарту тытунёвай прадукцыі
Кіраўнік Беларусі зьвярнуў увагу на вялікі попыт за межамі на тытунёвую прадукцыю.
Аляксандр Лукашэнка не прымае тых, хто курыць, але падтрымлівае пашырэньне экспарту тытунёвай прадукцыі. Пра гэта ён заявіў 4 сьнежня на нарадзе, удзельнікі якой абмяркоўвалі прапановы аб зьмене сыстэмы працы ў сфэры вытворчасьці й рэалізацыі тытунёвых вырабаў.
Лукашэнка назваў дзьве прычыны для правядзеньня гэтай нарады. Першая — вялікі попыт за межамі Беларусі на тытунёвую прадукцыю. „Ясна, што гэта падакцызны тавар, што бюджэт ад гэтага атрымлівае велізарныя сродкі. Сёлета мы чакаем 1 млрд рублёў, гэта значыць 0,5 млрд даляраў. Гэта вялікія падатковыя паступленьні”, - заявіў Лукашэнка.
Разам з гэтым беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што „асабіста ён не прымае тых, хто курыць або злоўжывае алькаголем”, паведамляе прэс-служба.
Паводле Лукашэнкі, другая прычына для правядзеньня нарады — прапановы асобных прадстаўнікоў беларускага бізнэсу аб удасканаленьні вытворчасьці й рэалізацыі гэтай прадукцыі.
„Як сьцьвярджаюць самі бізнэсмэны, патэнцыял нашай тытунёвай галіны далёка не вычарпаны. Ёсьць прапановы па зьмене сыстэмы працы ў гэтай сфэры”, — удакладніў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка канстатаваў пастаяннае павелічэньне выпуску тытунёвай прадукцыі й экспарту.
belapan.com/аз

Аляксандaр Лукашэнка не прымае тых, хто курыць, але падтрымлівае пашырэньне экспарту тытунёвай прадукцыі. Пра гэта ён заявіў 4 сьнежня на нарадзе, удзельнікі якой абмяркоўвалі прапановы аб зьмене сыстэмы працы ў сфэры вытворчасьці й рэалізацыі тытунёвых вырабаў.

Лукашэнка назваў дзьве прычыны для правядзеньня гэтай нарады. Першая — вялікі попыт за межамі Беларусі на тытунёвую прадукцыю. „Ясна, што гэта падакцызны тавар, што бюджэт ад гэтага атрымлівае велізарныя сродкі. Сёлета мы чакаем 1 млрд рублёў, гэта значыць 0,5 млрд даляраў. Гэта вялікія падатковыя паступленьні”, - заявіў Лукашэнка.

Разам з гэтым беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што „асабіста ён не прымае тых, хто курыць або злоўжывае алькаголем”, паведамляе прэс-служба.

Паводле Лукашэнкі, другая прычына для правядзеньня нарады — прапановы асобных прадстаўнікоў беларускага бізнэсу аб удасканаленьні вытворчасьці й рэалізацыі гэтай прадукцыі.

„Як сьцьвярджаюць самі бізнэсмэны, патэнцыял нашай тытунёвай галіны далёка не вычарпаны. Ёсьць прапановы па зьмене сыстэмы працы ў гэтай сфэры”, — удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка канстатаваў пастаяннае павелічэньне выпуску тытунёвай прадукцыі й экспарту.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт