Logo Polskiego Radia
Print

Рух Салідарнасьці „Разам” заплянаваў чарговыя акцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2017 14:11
Створана міжнародная камісія Сойму. Яе старшынём быў аднагалосна абраны Ігар Лялькоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рух Салідарнасьці „Разам” заплянаваў чарговыя акцыі
Створана міжнародная камісія Сойму. Яе старшынём быў аднагалосна абраны Ігар Лялькоў.
Напярэдадні стагодзьдзя з пачатку І Усебеларускага Зьезда, адбылося паседжаньне Сойма Руху Салідарнасьці „Разам”. Па пункце „Аб палітычнай сытуацыі й дзейнасьці Руху ў Беларусі й замежжы” даклады зрабілі сустаршыня Руху Салідарнасьці „Разам” Алена Талстая й сябра Сойму, вядомы мастак Аляксей Марачкін.
Пасьля абмеркаваньняў дакладаў Соймам былі прынятыя дзьве Заявы – „Аб недапушчальнасьці пагаршэньня беларуска-польскіх адносінаў” і „Не – халоднай вайне паміж уладамі Беларусі і Ўкраіны!”, а таксама Зварот „З нагоды І Усебеларускага Зьезда”. Сойм таксама разгледзеў арганізацыйнае пытаньне: была створана міжнародная камісія Сойму. Яе старшынём быў аднагалосна абраны Ігар Лялькоў.
Найбольшую цікаўнасьць выклікаў разгляд другога пытаньня парадку дня: „Пашырэньне прасторы „русского мира” як ключавы элемэнт сучаснай імпэрыялістычнай палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі. Ацэнка небясьпекі ды магчымыя мэтады супрацьдзеяньня”. Асноўны даклад быў зроблены Ігарам Ляльковым.
Галоўны мэсыдж даклада такі: „Беларусь знаходзіцца ў пачатку гібрыднай вайны з Расеяй. Беларуская дзяржава й грамадзтва павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусьціць перарастаньня гэтага канфлікта ў актыўную фазу. Мэтады й сродкі для гэтага – вядомыя. Задача – не змарнаваць час для іх выкарыстаньня”.
У паседжаньні Сойма ўзялі ўдзел 28 чалавек. Нягледзячы на ціск на актывістаў Руху Салідарнасьці „Разам”, шэраг зь якіх засуджаныя да буйных штрафаў за ўдзел у восеньскіх вулічных акцыях (у тым ліку сустаршыня Руху Алена Талстая – на агульную суму больш 1500 даляраў, а сябра Сойму Вячаслаў Сіўчык – больш 1000 даляраў і 5 сутак арышту) , Рух і далей плянуе праводзіць традыцыйныя акцыі. Адбудзецца ўшанаваньне памяці айца Вінцэнта Гадлеўскага 24 сьнежня 2017 году, ва ўрочышчы Благоўшчына, а 29 сьнежня – акцыя ў Курапатах, 22 студзеня надыходнага году – мерапрыемства ў Гомелі памяці Міхася Жызьнеўскага. Сябра Сойму Аляксей Марачкін запрасіў усіх прысутных на адкрыцьцё сваёй выставы ў Палацы Мастацтваў у Менску 7 сьнежня 2017 году а 17-й гадзіне.
racyja.com/аз

Напярэдадні стагодзьдзя з пачатку І Усебеларускага Зьезда, адбылося паседжаньне Сойма Руху Салідарнасьці „Разам”. Па пункце „Аб палітычнай сытуацыі й дзейнасьці Руху ў Беларусі й замежжы” даклады зрабілі сустаршыня Руху Салідарнасьці „Разам” Алена Талстая й сябра Сойму, вядомы мастак Аляксей Марачкін.

Пасьля абмеркаваньняў дакладаў Соймам былі прынятыя дзьве Заявы – „Аб недапушчальнасьці пагаршэньня беларуска-польскіх адносінаў” і „Не – халоднай вайне паміж уладамі Беларусі і Ўкраіны!”, а таксама Зварот „З нагоды І Усебеларускага Зьезда”. Сойм таксама разгледзеў арганізацыйнае пытаньне: была створана міжнародная камісія Сойму. Яе старшынём быў аднагалосна абраны Ігар Лялькоў.

Найбольшую цікаўнасьць выклікаў разгляд другога пытаньня парадку дня: „Пашырэньне прасторы „русского мира” як ключавы элемэнт сучаснай імпэрыялістычнай палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі. Ацэнка небясьпекі ды магчымыя мэтады супрацьдзеяньня”. Асноўны даклад быў зроблены Ігарам Ляльковым.

Галоўны мэсыдж даклада такі: „Беларусь знаходзіцца ў пачатку гібрыднай вайны з Расеяй. Беларуская дзяржава й грамадзтва павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусьціць перарастаньня гэтага канфлікта ў актыўную фазу. Мэтады й сродкі для гэтага – вядомыя. Задача – не змарнаваць час для іх выкарыстаньня”.

У паседжаньні Сойма ўзялі ўдзел 28 чалавек. Нягледзячы на ціск на актывістаў Руху Салідарнасьці „Разам”, шэраг зь якіх засуджаныя да буйных штрафаў за ўдзел у восеньскіх вулічных акцыях (у тым ліку сустаршыня Руху Алена Талстая – на агульную суму больш 1500 даляраў, а сябра Сойму Вячаслаў Сіўчык – больш 1000 даляраў і 5 сутак арышту) , Рух і далей плянуе праводзіць традыцыйныя акцыі.

Адбудзецца ўшанаваньне памяці айца Вінцэнта Гадлеўскага 24 сьнежня 2017 году, ва ўрочышчы Благоўшчына, а 29 сьнежня – акцыя ў Курапатах, 22 студзеня надыходнага году – мерапрыемства ў Гомелі памяці Міхася Жызьнеўскага. Сябра Сойму Аляксей Марачкін запрасіў усіх прысутных на адкрыцьцё сваёй выставы ў Палацы Мастацтваў у Менску 7 сьнежня 2017 году а 17-й гадзіне.

Паводле прэс-групы Руху Салідарнасьці „Разам”. racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт