Logo Polskiego Radia
Print

МУС Беларусі й ФБР ЗША затрымалі беларуса-члена кібэрзлачыннай групоўкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2017 16:44
Мужчына, між іншым, дапамагаў інтэрнэт-карыстальнікам набываць і абнаўляць шкодныя праграмы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сьледчы камітэт і ўпраўленьне „К” Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Фэдэральным бюро расьследаваньня ЗША спынілі дзейнасьць міжнароднай кібэрзлачыннай групоўкі па стварэньні й распаўсюдзе „шкоднага праграмнага забесьпячэньня”.

Як паведамляе Сьледчы камітэт, супрацоўнікі Ўпраўленьня расьсьледаваньня злачынстваў супраць інфармацыйнай бясьпекі МУС Беларусі атрымалі зьвесткі пра тое, што адным з удзельнікаў кібэрзлачыннай сеткі быў грамадзянін Беларусі. Ён зьяўляўся адміністратарам форумаў, на якіх абмяркоўваліся пытаньні супрацьпраўных захадаў у сфэры высокіх тэхналёгій.

Асобу ідэнтыфікавалі, ім аказаўся 34-гадовы жыхар Гомельскай вобласьці.

Падчас сьледзтва выяўлена, што мужчына дапамагаў інтэрнэт-суразмоўцам набываць і абнаўляць шкодныя праграмы, а таксама аказваў паслугі тэхпадтрымкі.

За кожную ўгоду гамяльчук атрымліваў 500 даляраў, за кожнае абнаўленьне праграмнага забесьпячэньня — 10 даляраў. Сьледчыя высьвятляюць колькасьць эпізодаў і атрыманы прыбытак ад такой дзейнасьці.

Увосень 2016 году карпарацыя Microsoft паведаміла: штомесяц згаданым праграмным забесьпячэньнем заражалася да 4 мільёнаў кампутараў ва ўсім сьвеце.

Сёлета ў лістападзе была праведзеная глябальная міжнародная апэрацыя, у часе якой выяўленыя прадаўцы, уладальнікі сэрвэраў і асобы, якія выкарыстоўвалі гэтую праграму.

Пачаткам апэрацыі паслужыла затрыманьне жыхара Гомля. Міністэрствам ўнутраных спраў Беларусі атрыманыя прамыя доказы ўчыненьня злачынстваў зь яго боку.

Дзеяньні затрыманага кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 354 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Яму прад’яўленае абвінавачваньне і ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт