Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутат хоча абвясьціць пэрсонамі нон-грата журналістаў НТВ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.12.2017 13:25
За тое, што на расейскім тэлеканале Беларусь параўналі з «гуляшчай жонкай».
Foto: pixabay.com/CC0

Гэтыя словы ў адрас расейскіх журналістаў прагучалі падчас перадачы «Наша жыцьцё», якую дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў 4 сьнежня.

Тэмай абмеркаваньня было асьвятленьне Беларусі на расейскай тэлевізіі, у тым ліку на НТВ, дзе Беларусь параўналі з «гуляшчай жонкай».

У адказ на гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк заявіў, што павінна зрэагаваць Міністэрства замежных спраў. МЗС павінна даць ясны і канкрэтны сыгнал, што такія людзі павінны стаць пэрсонамі нон-грата, яны не павінны ніколі перасячы мяжы Беларусі, абураўся дэпутат.

У перадачы на АНТ таксама бралі ўдзел старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч і лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт