Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея ўзгаднілі пастаўкі нафты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.12.2017 17:45
Беларусь атрымае 24 мільёны тон чорнага паліва ў 2018 годзе.
Foto: pixabay.com/CC0

Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўны балянс паставак расейскай нафты на 2018 год.

Пра гэта заявіў журналістам намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Кірыл Маладцоў.

Расейскі чыноўнік зазначыў, што аб'ём паставак можа скласьці 24 мільёны тон. «Балянс зьверстаны, усё так, як і меркавалася – 24 мільёны», – сказаў Маладцоў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт