Logo Polskiego Radia
Print

7 сьнежня адбудзецца ўручэньне прэмій Ф. Аляхновіча і Ф. Багушэвіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 12:13
Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на цырымонію 7 сьнежня ў 18:00 у кнігарню «Ў».
pixabay.com/Public Domain CC0

Дзьве прэміі будуць уручаныя ў адзін дзень. Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на цырымонію 7 сьнежня ў 18:00 у кнігарню «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37А).

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зьняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зьняволеньні і дасланыя на працягу года.

Прэмія імя Багушэвіча ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці і нацыянальнай незалежнасьці.

lit-bel.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт