Logo Polskiego Radia
Print

Эўрадэпутаты змогуць назіраць за мясцовымі выбарамі ня менш за пяць дзён

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 12:16
Правацэнтрысты спадзяюцца, што эўрадэпутаты прыедуць на пэрыяд агітацыйнай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Правацэнтрысты спадзяюцца, што эўрадэпутаты змогуць назіраць за мясцовымі выбарамі ня менш за пяць дзён.
Беларускія правацэнтрысты (у кааліцыю ўваходзяць рух «За Свабоду», Аб'яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя») разьлічваюць, што дэпутаты Эўрапарлямэнта, якія прадстаўляюць Эўрапейскую народную партыю (ЭНП), змогуць назіраць за ходам выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў па меншай меры пяць дзён, на працягу якіх дзейнічае бязьвізавы рэжым для замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь праз аэрапорт.
Ярмошына патлумачыла, чаму дэпутаты ад ЭНП ня будуць мець статусу назіральнікаў на мясцовых выбарах.
«Пакуль мы не атрымалі прозьвішчы асоб, якія прыедуць у Беларусь, – паведаміў БелаПАН лідар АГП Анатоль Лябедзька. – Калі візавая праблема будзе вырашана, то яны змогуць знаходзіцца ў краіне і большы пэрыяд часу. Але пакуль разьлічваем на пяць дзён, якія яны змогуць прысутнічаць у Беларусі. Зразумела, што гэта будзе пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, калі будзе праходзіць агітацыйная кампанія».
Палітык адзначыў: улады кажуць, што эўрадэпутаты «могуць прыяжджаць, што ў нас усё сумленна і празрыста». «Місія прыедзе, яна будзе, для нас важна, каб яны падтрымалі нашых кандыдатаў, каб яны прыехалі ў рэгіёны. Мы зацікаўлены, каб яны ня столькі прысутнічалі ў момант галасаваньня, колькі ў тым, каб прыехалі ў акругі, папрысутнічалі на пікетах, паглядзелі, як праходзіць выбарчая кампанія ў Беларусі. Гэта галоўная задача», – сказаў Лябедзька.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт