Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2018 годзе на 2,1%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 13:12
Нягледзячы на папярэдняе аднаўленьне эканамічнага росту ў 2017 годзе, чакаецца захаваньне нізкіх тэмпаў такога росту.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сусьветны банк прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2018 годзе на 2,1%
«Нягледзячы на папярэдняе аднаўленьне эканамічнага росту ў 2017 годзе, чакаецца захаваньне нізкіх тэмпаў такога росту. Гэта зьвязана з тым, што па-ранейшаму прысутнічаюць структурныя недахопы, якія стрымліваюць патэнцыял росту Беларусі і пагаршаюць стан унутранага попыту», – гаворыцца ў сьнежаньскім эканамічным аглядзе СБ для Беларусі.
Экспэрты банка чакаюць захаваньне больш спрыяльнай зьнешнеэканамічнай кан'юнктуры, «што забясьпечыць падтрымку ўмеранага росту ВУП у памеры 1,8% год да года ў 2017 годзе і 2,1% у 2018 годзе», – паведамілі ў СБ.
Як лічаць у банку, гэты ўмераны рост у некаторай ступені аблегчыць ціск на плацёжны балянс і будзе садзейнічаць падтрыманьню дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый на ўзроўні менш за 4% ВУП у прагнозны пэрыяд.
«На рынку працы будзе па-ранейшаму назірацца складаная сытуацыя, паколькі няпростае фінансавае становішча і высокая закрэдытаванасьць прадпрыемстваў прывядуць да зьніжэньня здольнасьці кампаній, асабліва ў дзяржаўным сэктары, павышаць узроўні занятасьці», – гаворыцца ў аглядзе. Акрамя таго, працоўная міграцыя ў суседнія краіны можа прывесьці да скарачэньня колькасьці працоўнай сілы і стварыць дадатковы ціск на даходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і бюджэту ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве, мяркуюць аналітыкі Сусьветнага банка.
У прагнозе адзначаюцца рызыкі пагаршэньня канʼюнктуры. Разам з тым, лічаць у СБ, больш значнае, чым чакаецца, аднаўленьне росту ў краінах-асноўных гандлёвых партнэрах Беларусі, асабліва ў Расеі, і рэалізацыя выгод ад прынятых у апошні час мер па лібэралізацыі дзелавога асяродзьдзя спрыяюць умацаваньню патэнцыялу эканомікі рэспублікі.
Міжнародны валютны фонд прагназуе, што ў бягучым годзе ВУП Беларусі вырасьце на 1,7%, Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця – на 1,5%.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1234463

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт