Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да дзевяці сайтаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 14:20
Таксама Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне рэдакцыі газэты «Барысаўскія навіны».
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да дзевяці сайтаў
6 сьнежня стала вядома, што на працягу лістапада 2017 года Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала дзевяць інтэрнэт-рэсурсаў за парушэньні дзеючага заканадаўства. Так, доступ да сайтаў быў абмежаваны за прапаганду парнаграфіі, разьмяшчэньне неналежнай рэклямы і інфармацыю, накіраваную на рэалізацыю наркотыкаў.
У паведамленьні на сайце Мінінфарма адзначаецца, што 9 сайтаў былі заблякаваныя за парушэньне Закона «Аб сродках масавай інфармацыі». На адным з іх разьмяшчалася інфармацыя, накіраваная на рэалізацыю наркотыкаў, на двух іншых сайтах знайшлі прапаганду парнаграфіі. Яшчэ 6 інтэрнэт-рэсурсаў перасталі працаваць з-за разьмяшчэньня неналежнай рэклямы.
Таксама Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне рэдакцыі газэты «Барысаўскія навіны» і ўладальніку borisovnews.by. Яны абвінавачваюцца ў распаўсюдзе інфармацыі, забароненай законам.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт