Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія памежнікі затрымалі кантрабандыстаў на лодках

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.12.2017 06:12
Памежны спэцназ прыпыніў канал кантрабанды зь Беларусі ў Польшчу.
Фота: Дзяржаўны памежны камітэт БеларусіФота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусіgpk.gov.by

Спэцназ пагранслужбы сумесна з вайскоўцамі Берасьцейскай памежнай групы спыніў канал кантрабанды зь Беларусі ў Польшчу. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Ноччу 3 сьнежня ў 150 мэтрах ад мяжы памежнікі затрымалі дваіх мужчынаў, якія перапраўлялі кантрабанду ў Польшчу пры дапамозе гумовай лодкі. Празь некалькі дзён пры такой жа апэрацыі быў затрыманы яшчэ адзін кантрабандыст.

У дачыненьні да ўсіх затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы, парушэньне памежнага рэжыму й непадпарадкаваньне службовым асобам. Ім пагражае штраф да 100 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. Што трое мужчынаў перавозілі ў лодцы ў Польшчу – памежны камітэт не паведамляе.

gpk.gov.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт