Logo Polskiego Radia
Print

На трасе Горадня–Шчэцін (Польшча) можа зьявіцца цягнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 11:54
Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Горадня-Кракаў.
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

На трасе Горадня – Шчэцін (Польшча) можа зьявіцца цягнік
Бесперасадачны цягнік можа зьявіцца паміж Горадней і польскім Шчэцінам, паведаміў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандар Захарэвіч.
«Мы ўдзяляем асаблівую ўвагу захаваньню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна разьвіваецца прыгранічнае спалучэньне з Польшчай, прыкладам таму могуць служыць арганізацыя перасадачнага паведамленьня Менск-Берасьце-Варшава, а таксама захаваньне рэгулярнага штодзённага паведамленьня Кракаў-Варшава-Горадня. Акрамя таго, абмяркоўваецца пытаньне арганізацыі бесперасадачных паведамленьняў Горадня-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Горадня-Кракаў», – растлумачыў ён. Аляксандар Захарэвіч закрануў і тэму разьвіцьця супрацоўніцтва з Расеяй. «Што тычыцца расейскага напрамку, то самымі папулярнымі ў пасажыраў, вядома, зьяўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург. Але мы працуем і над новымі маршрутамі. У прыватнасьці, абмяркоўваецца арганізацыя паведамленьня Менск-Казань і Менск-Валгаград. У новым графіку таксама захаваны маршрут Берасьце-Навасібірск – гэта вельмі запатрабаваны кірунак», – адзначыў ён. Начальнік пасажырскай службы БЧ нагадаў, што з 10 сьнежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2017-2018 гады.

Бесперасадачны цягнік можа зьявіцца паміж Горадней і польскім Шчэцінам, паведаміў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандар Захарэвіч.

«Мы надаем асаблівую ўвагу захаваньню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна разьвіваецца прыгранічнае спалучэньне з Польшчай, прыкладам таму могуць служыць арганізацыя перасадачнага паведамленьня Менск-Берасьце-Варшава, а таксама захаваньне рэгулярнага штодзённага паведамленьня Кракаў-Варшава-Горадня. Акрамя таго, абмяркоўваецца пытаньне арганізацыі бесперасадачных паведамленьняў Горадня-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Горадня-Кракаў», – растлумачыў ён.

Аляксандар Захарэвіч закрануў і тэму разьвіцьця супрацоўніцтва з Расеяй. «Што тычыцца расейскага напрамку, то самымі папулярнымі ў пасажыраў, вядома, зьяўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург. Але мы працуем і над новымі маршрутамі. У прыватнасьці, абмяркоўваецца арганізацыя паведамленьня Менск-Казань і Менск-Валгаград. У новым графіку таксама захаваны маршрут Берасьце-Навасібірск – гэта вельмі запатрабаваны кірунак», – адзначыў ён. Начальнік пасажырскай службы БЧ нагадаў, што з 10 сьнежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2017-2018 гады.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт