Logo Polskiego Radia
Print

Польскі віцэ-міністар пазнаёміўся з адукацыяй палякаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.12.2017 16:07
Мацей Копэць сустрэўся з прадстаўнікамі польскіх адукацыйных колаў у Беларусі.
Намесьнік міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Мацей Копэць.Намесьнік міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Мацей Копэць.By Fot. P. Tracz Kancelaria Premiera - Konferencja prasowa ministrów MEN, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=54995817

Польскі віцэ-міністар пазнаёміўся з адукацыяй палякаў у Беларусі
Мацей Копэць сустрэўся з прадстаўнікамі польскіх адукацыйных колаў у Беларусі.
Намесьнік міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Мацей Копэць (Maciej Kopeć) 6-7 сьнежня 2017 году знаходзіўся зь візытам у Беларусь.
Падчас візыту польскі віцэ- міністар сустрэўся з прадстаўнікамі польскіх адукацыйных колаў у Беларусі. Перамовы ў Пасольстве Рэспублікі Польшча датычылі актуальнай сытуацыі польскай асьветы ў Беларусі. Сустрэча адбылася таксама з удзелам польскага амбасадара Конрада Паўліка.
У чацьвер, 7 сьнежня, Мацей Копэць ачольваў першае паседжаньне сумеснай кансультацыйнай камісіі па справах адукацыі польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі й беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.
Польскі бок падкрэсьліў важнасьць сыстэмных рашэньняў у галіне асьветы нацыянальных меншасьцей і заклікаў не ўводзіць у Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь зьменаў, якія пагаршаюць становішча польскай асьветы ў Беларусі.
У гэты ж дзень адбылося паседжаньне двухбаковай камісіі па дасканаленьні зьместу школьных падручнікаў па гісторыі.
minsk.msz.gov.pl/аз

Намесьнік міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Мацей Копэць (Maciej Kopeć) 6-7 сьнежня 2017 году знаходзіўся зь візытам у Беларусь.Падчас візыту польскі віцэ- міністар сустрэўся з прадстаўнікамі польскіх адукацыйных колаў у Беларусі.

Перамовы ў Пасольстве Рэспублікі Польшча датычылі актуальнай сытуацыі польскай асьветы ў Беларусі. Сустрэча адбылася таксама з удзелам польскага амбасадара Конрада Паўліка.

У чацьвер, 7 сьнежня, Мацей Копэць ачольваў першае паседжаньне сумеснай кансультацыйнай камісіі па справах адукацыі польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі й беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Польскі бок падкрэсьліў важнасьць сыстэмных рашэньняў у галіне асьветы нацыянальных меншасьцей і заклікаў не ўводзіць у Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь зьменаў, якія пагаршаюць становішча польскай асьветы ў Беларусі.
У гэты ж дзень адбылося паседжаньне двухбаковай камісіі па дасканаленьні зьместу школьных падручнікаў па гісторыі.

minsk.msz.gov.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт