Logo Polskiego Radia
Print

Беларускім выкладчыкам паднялі аклады

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.12.2017 09:31
Рашэньне прыняў урад, паведаміла Міністэрства адукацыі.
screen/radyjo.net

Адпаведнае рашэньне было зацьверджана 7 сьнежня 2017 пастановай Рады міністраў № 942 «Аб павышэньні тарыфных ставак (акладаў) пэдагагічным работнікам з ліку прафэсарска-выкладчыцкага складу».

Згодна з названай пастановай пэдагагічным работнікам з ліку прафэсарска-выкладчыцкага складу з 1 сьнежня ўстаноўлена павысіць тарыфныя стаўкі (аклады) на 30%.

«Дадзеная мера прынятая ў мэтах замацаваньня пэдагагічных кадраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, стымуляваньня эфэктыўнай пэдагагічнай і інавацыйнай дзейнасьці прафэсарска-выкладчыцкага складу, павышэньня яго матэрыяльнай зацікаўленасьці ў выніках працы». Такое тлумачэньне прынятага рашэньня агучыла Міністэрства адукацыі.

У кастрычніку сярэдні заробак прафэсарска-выкладчыцкага складу склаў 1019,3 рублі.

Паводле TUT.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт