Logo Polskiego Radia
Print

Карту паляка больш ня будуць выдаваць беларусам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.12.2017 15:20
Уведзеныя зьмены, якія прадугледжваюць выдачу яе толькі асобам, якія маюць продкаў палякаў.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFot. KPRM

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў закон аб Карце паляка. Новая рэдакцыя пазбаўляе права атрымаць яе нашчадкам грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай, якія не былі палякамі па паходжаньні.

Што гэта значыць для Беларусі, дзе 100 тысяч грамадзян маюць карты паляка?

Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс заявіла, што нічога ня зьменіцца.

«Калі казаць пра Саюз палякаў, то тут я ня бачу праблем, бо ў нас палякі па паходжаньні. Карта паляка – гэта прыналежнасьць да польскага народу. Я згодная, што для яе атрыманьня трэба даказаць польскае паходжаньне. Гэта абмяжуе толькі тых, хто проста хацеў атрымаць карту паляка ў сваіх мэтах», – сказала Борыс.

Раней невялікая група беларусаў пратэставала супраць зьмен: яны зьбіралі подпісы з патрабаваньнем пакінуць старую рэдакцыю закона, каб адправіць іх у польскі Сэйм.

Карта паляка дае магчымасьць бесьперашкодна жыць, працаваць і бясплатна вучыцца на тэрыторыі Польшчы, заяжджаць на тэрыторыю гэтай краіны без шэнгенскай візы і падарожнічаць цягнікамі са зьніжкай 37%.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт