Logo Polskiego Radia
Print

Пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2017 09:09
Рэгістраваць кандыдатаў будуць адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя камісіі з 9 па 18 студзеня ўключна.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

10 сьнежня пачынаецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца да 8 студзеня ўключна.

Права вылучаць кандыдатаў маюць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Рэгістраваць кандыдатаў будуць адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя камісіі з 9 па 18 студзеня ўключна.

Заканадаўствам устаноўлены шэраг патрабаваньняў для кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь (кандыдатамі таксама могуць быць вылучаныя і грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі), дасягненьне ўзросту 18 гадоў, адсутнасьць судзімасьці.

Выбары адбудуцца 18 лютага 2018 году.

naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт