Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве адзначылі Дзень правоў чалавека

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2017 14:00
Першай праблемай у горадзе зьяўляецца адсутнасьць разуменьня, што такое правы чалавека.
Foto: spring96.org

10 сьнежня лічыцца Днём правоў чалавека. Магілёўскія праваабаронцы зладзілі ў гэты дзень сумесны выступ.

У грамадзкім цэнтры «Кола» сабраліся прадстаўнікі Беларускага Хэльсінскага камітэта, Магілёўскага праваабарончага цэнтра, ПЦ«Вясна», незалежнага прафсаюза РЭП і цэнтра па абароне правоў дзяцей. Яны распавялі, чым жыла праваабарончая супольнасьць горада ў 2017 годзе.

Так чалец праўленьня БХК і дырэктар МПЦ Уладзімір Краўчанка распавёў, што першай праблемай у горадзе, зь якой сутыкаюцца праваабаронцы – гэта адсутнасьць разуменьня, што такое правы чалавека як сярод грамадзян, так і сярод і чыноўнікаў. У справах з палітычным падтэкстам апраўдальнага вэрдыкту чакаць не выпадае, казалі кіраўнік магілёўскага аддзяленьня ПЦ «Вясна» Аляксей Колчын ды праваабаронца Барыс Бухель. Найбольш гучнымі ў 2017-м годзе былі справы перасьледу незалежных журналістаў за іх прафэсійную дзейнасьць. Пра гэта казаў журналіст mspring.online Аляксандр Буракоў.

Спэцыяльным госьцем на Дні правоў чалавека ў Магілёве быў каардынатар кампаніі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі Андрэй Палуда. Ён прэзэнтаваў коміксы супраць сьмяротнага пакараньня і выставу «Кожны мае права ведаць свае правы». Дадзеная выстава мае міжнародны маштаб, выстаўлялася ўжо ва Украіне і ў Грузіі. У Беларусі яе можна пабачыць толькі ў Магілёве. Выстава будзе дзейнічаць да 14 снежня. Замовіць экскурсію па ей можна праз vk.com/mspring.online, fb.com/mspring.online і mspring.online@gmail.com.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт