Logo Polskiego Radia
Print

Кандыдат у дэпутаты зможа выступаць на радыё 3 хвіліны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2017 08:17
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што гэта дастаткова, каб распавесьці пра сябе й сваю праграму.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain


Кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў зможа выступаць на радыё ня больш за 3 хвіліны. Раней было 5 хвілін. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што трох хвілін цалкам дастаткова, каб распавесьці пра сябе й сваю праграму. Яна мяркуе, што ў будучыні трэба адмаўляцца ад практыкі выступленьняў кандыдатаў у дэпутаты ў радыёэфіры, інфармуе тэлеканал „Беларусь 1”.

Як вядома, выступленьні кандыдатаў бясплатныя (дадатковы час можна будзе аплаціць зь іх асабістых фондаў). У эфіры іх можна будзе пачуць з 22 студзеня да 12 лютага 2018-га ў буднія дні ад 18-й гадзіны. Выступы не будуць трансьлявацца ў жывым эфіры, толькі ў запісе.

Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі прызначаны на 18 лютага 2018 году. З 10 сьнежня праходзіць вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты, якое працягнецца да 8 студзеня. Кандыдаты вылучаюцца праз збор подпісаў, ад палітычных партый ці ад працоўных калектываў.

tvr.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт