Logo Polskiego Radia
Print

Губарэвіч патрабуе ад ЦВК пусьціць кандыдатаў на тэлебачаньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 11:36
На сёньня магчымасьці камунікацыі з выбаршчыкамі кандыдатаў на мясцовых выбарах моцна абмежаваныя.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Кандыдаты ў дэпутаты павінны мець магчымасьць выступу на тэлебачаньні, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч у звароце да старшыні Цэнтрвыбаркаму.

Па ягоных словах, «на сёньня адзінае, на што могуць разьлічваць кандыдаты ў тым ліку і тыя, хто балятуецца ў буйныя Менскі гарадзкі і абласныя Саветы – гэта выступ на радыё, але папулярнасьць гэтага сродку масавай інфармацыі кожны год зьніжаецца, асабліва тых станцыяў, якія на сёньня гатовыя прадставіць час для выступаў».

«Улічваючы вялікую колькасьць кандыдатаў у мясцовыя саветы, прашу разгледзіць магчымасьць прадставіць эфірны час для звароту да выбаршчыкаў тым, хто будзе балятавацца ў Менскі гарадзкі і абласныя саветы. Лічу, што Цэнтрвыбаркам наўпрост зацікаўлены ў забесьпячэньні такога сродку камунікацыі з выбаршчыкамі дзеля падвышэньня іх інфармаванасьці пра выбарчую кампанію і знаёмства з альтэрнатыўнай пазыцыяй кандыдатаў, а існаваньне дзяржаўных тэлеканалаў за бюджэтныя грошы накладае на іх абавязак прадставіць магчымасьць для выступу кандыдатам бясплатна», – заявіў Юрый Губарэвіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт