Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь на экстрэмальным полюсе п'янства

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 09:02
У год беларусы спажываюць па 17,5 літраў чыстага сьпірта на чалавека.
photo: pixabay.com/CC0

Кампанія Бі-Бі-Сі зьмясьціла ў інтэрнэце «калькулятар п’янства», які дазваляе параўнаць індывідуальнае спажываньне алькагольных напояў зь іх сярэднім спажываньнем у краіне спажыўца ды ў сьвеце.

Каб параўнаць свой «пітушчы навык» з навыкамі іншых, трэба ўставіць у клетачкі калькулятара колькасьць выпітага піва, віна, гарэлкі ды іншых алькагольных напояў за апошні тыдзень ды падаць краіну свайго паходжаньня.

Калькулятар у сваіх вылічэньнях абапіраецца на статыстычныя зьвесткі Сусьветнай арганізацыі здароўя. Як экстрэмальныя полюсы спажываньня алькаголю ў сьвеце прыводзяцца Беларусь (17,5 літраў чыстага сьпірту на чалавека на год) і Кувэйт (0,1 літра).

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт