Logo Polskiego Radia
Print

Мінінфарм Беларусі закрыў доступ да сайта belaruspartisan.org

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.12.2017 11:47
Прычынай блякаваньня стала «сыстэматычнае парушэньне заканадаўства аб СМІ».
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства інфармацыі Беларусі з 14 сьнежня заблякавала доступ да апазыцыйнага навіннага сайту belaruspartisan.org. Прычынай блякаваньня стала «сыстэматычнае парушэньне заканадаўства аб СМІ», выяўленае спэцыялістамі ведамства ў ходзе маніторынгу дадзенага рэсурсу, паведамілі 15 сьнежня ў Мінінфарме.

«На дадзеным інфармацыйным рэсурсе, разьмешчаным за межамі нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт, рэгулярна разьмяшчаюцца матэрыялы, у якіх зьмяшчаецца забароненая інфармацыя», – заявілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Доступ да сайту belaruspartisan.org забаронены ў Беларусі на падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт