Logo Polskiego Radia
Print

ВУП Беларусі працягвае расьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 10:12
Рост эканомікі адбываецца за кошт выхаду прамысловасьці з рэцэсіі.
pixabay.com

Пасьля двух год падзеньня валавы ўнутраны прадукт Беларусі пачаў расьці. Статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што за студзень-лістапад 2017 ВУП вырас на 2,2% у параўнаньні з мінулым годам. Гэта адпавядае прагнозам ураду, які плянаваў, што ў 2017 годзе рост ВУП складзе «ня менш за 2%».

Найбольшы рост (6,9%) паказала апрацоўчая прамысловасьць. Таксама расьце выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі, назіраецца рост у гандлі. Падзеньне працягваецца ў сфэры будаўніцтва. Тут сёлета - мінус 3,6%.

У 2018 годзе ўрад разьлічвае, што эканоміка прыцягне расьці й ВУП павялічыцца на 3,5%. Таксама рост ВУП Беларусі ў наступным годзе прагназуюць міжнародныя арганізацыі: МВФ ды ЭБРР. Для больш дынамічнага росту яны раяць беларускаму ўраду заняцца банкамі, камунальнай гаспадаркай ды праводзіць рэформы.

Паводле Белта/Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт