Logo Polskiego Radia
Print

У Менску аўтараў «Рэгнума» судзяць за распальваньне нацыянальнай варожасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2017 12:06
У сваіх артыкулах яны называлі Беларусь «недогосударством», ставілі пад сумнеў неабходнасьць сувэрэнітэту краіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску трох аўтараў «Рэгнума» судзяць за распальваньне нацыянальнай варожасьці
У панядзелак, 18 сьнежня, у Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да аўтарам расейскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум» Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценка. Іх абвінавачваюць у распальваньні нацыянальнай варожасьці і розьні, а Паўлаўца і Шыпценку – яшчэ ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценку, якія пад рознымі псэўданімамі пісалі артыкулы для «Регнум» аб становішчы ў Беларусі, затрымалі ў сьнежні мінулага года. У сваіх артыкулах яны называлі Беларусь «недогосударством», ставілі пад сумнеў неабходнасьць сувэрэнітэту краіны, паўнавартаснасьці беларускай мовы.
За заказныя артыкулы аўтары атрымлівалі грашовую ўзнагароду ад шэф-рэдактара інфармагенцтва «Регнум» Юрыя Баранчыка, які быў абвешчаны ў міжнародны вышук і завочна заключаны пад варту. Яго справа, распачатая па ч.3 арт.130 КК Беларусі, выдзелена ў асобную вытворчасьць.
Пасьля Раскамнагляд правёў сваю праверку і не знайшоў экстрэмізму ў тэкстах арыштаваных у Беларусі аўтараў «Регнум».

У панядзелак, 18 сьнежня, у Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да аўтарам расейскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум» Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценка. Іх абвінавачваюць у распальваньні нацыянальнай варожасьці і розьні, а Паўлаўца і Шыпценку – яшчэ ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценку, якія пад рознымі псэўданімамі пісалі артыкулы для «Рэгнум» аб становішчы ў Беларусі, затрымалі ў сьнежні мінулага года. У сваіх артыкулах яны называлі Беларусь «недогосударством», ставілі пад сумнеў неабходнасьць сувэрэнітэту краіны, паўнавартаснасьці беларускай мовы.

За заказныя артыкулы аўтары атрымлівалі грашовую ўзнагароду ад шэф-рэдактара інфармагенцтва «Рэгнум» Юрыя Баранчыка, які быў абвешчаны ў міжнародны вышук і завочна заключаны пад варту. Яго справа, распачатая па ч.3 арт.130 КК Беларусі, выдзелена ў асобную вытворчасьць.

Пасьля Раскамнагляд правёў сваю праверку і не знайшоў экстрэмізму ў тэкстах арыштаваных у Беларусі аўтараў «Рэгнум».

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт