Logo Polskiego Radia
Print

У Нацыянальным аэрапорце Менск сустрэлі 4-мільённага пасажыра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2017 11:09
Ён атрымаў сэртыфікат на гадавое абслугоўваньне ў ВІП-зале й на білет у бізнэс-клясе „Белавіі”.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.Автор: Vasyatka1 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48946944

У Нацыянальным аэрапорце Менск сустрэлі 4-мільённага пасажыра
Ён атрымаў сэртыфікат на гадавое абслугоўваньне ў ВІП-зале й на білет у бізнэс-клясе „Белавіі”.
У Нацыянальным аэрапорце Менск сустрэлі чатырохмільённага пасажыра. Ім аказаўся беларус Ўсевалад Бяляеў, які прыляцеў з аэрапорта ў Санкт-Пецярбургу. Юбілейнага пасажыра павіншаваў генэральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Менск Дзьмітрый Мелікян.
Ад Нацыянальнага аэрапорта Менск Усеваладу Бяляеву ўручылі сэртыфікат на гадавое абслугоўваньне ў ВІП-зале, ААТ „Авіякампанія „Белавія”- сэртыфікат на білет у бізнэс-клясе па любым рэгулярным маршруце.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск” - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сэртыфікаваны ў адпаведнасьці зь міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасьці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Эўропы, Блізкага Ўсходу й іншых рэгіёнаў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт