Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь адмаўляецца ад імпарту расейскай электраэнэргіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2017 15:34
Ад імпарту расейскай электраэнэргіі Беларусь адмаўляецца на два гады раней заплянаванага.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь з 2018 году адмаўляецца ад імпарту электраэнэргіі, заявіў 20 сьнежня міністар энэргетыкі Ўладзімір Патупчык на сумесным пасяджэньні палат беларускага парлямэнту. Паводле яго слоў, па выніках перамоваў з Расеяй па імпартных закупках электраэнэргіі было вырашана не закупляць яе па цэнах Расеі, а замяшчаць яе ўласнай выпрацоўкай.

«Ужо з 2018 году мы цалкам адмаўляемся ад імпарту электраэнэргіі», – сказаў міністар.

Характэрна, што ад імпарту расейскай электраэнэргіі Беларусь адмаўляецца на два гады раней заплянаванага. Першапачаткова чакалася, што краіна адыдзе ад імпарту электраэнэргіі ў 2020 годзе.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт