Logo Polskiego Radia
Print

Менск можа страціць статус перамоўнай пляцоўкі для Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2017 18:17
Прадстаўнік Меджліса крымска-татарскага народу заявіў, што неабходна шукаць іншую краіну для перамоў.
Менск, зіма 2017/2018 г.г.Менск, зіма 2017/2018 г.г.Włodzimierz Pac/Polskie Radio

У Кіеве прагучала прапанова адмовіцца ад Менска як пляцоўкі для мірных перамоў.

Дэпутат ад «Блёка Пятра Парашэнкі», прадстаўнік Меджліса крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў заявіў, што неабходна шукаць іншую краіну для перамоў па забесьпячэньні міра ва Ўкраіне. Паводле яго, гэта не павінна быць Беларусь, якая напярэдадні прагаласавала супраць украінскай рэзалюцыі па забесьпячэньні правоў чалавека ў Крыме на Генэральнай асамблеі ААН. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Вярхоўнай радзе, перадае «Украінская праўда».

Чубараў адзначыў, што Беларусь пазыцыянуе сябе як краіна, якая нібыта спрыяе дыялёгу, але насамрэч, паводле яго, гэта ня так.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт