Logo Polskiego Radia
Print

Прыярытэты партнэрства паміж Беларусьсю і ЭЗ да 2020 года абмеркаваны ў Брусэлі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2017 12:22
Асаблівая ўвага нададзена асноўным задачам і напрамках супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнэрства».
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Прыярытэты партнэрства паміж Беларусьсю і ЭЗ да 2020 года абмеркаваны ў Бруселі
Праект прыярытэтаў партнэрства паміж Беларусьсю і Эўразьвязам на 2017-2020 гады абмеркаваны на чацьвёртым пасяджэньні Каардынацыйнай групы Беларусь – ЭЗ у Брусэлі 19-20 сьнежня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Бэльгіі.
«На мерапрыемстве разгледжаны пэрспэктывы далейшага разьвіцьця адносін Беларусі з Эўразьвязам, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве ЭЗ »Усходняе партнэрства«, узаемадзеяньне ў сфэры мабільнасьці, бягучы стан галіновых дыялёгаў, супрацоўніцтва ў рамках тэхнічнай дапамогі ЭЗ, а таксама тэматыка правоў чалавека. Асаблівая ўвага нададзена асноўным задачам і напрамках супрацоўніцтва ў рамках »Усходняга партнэрства« да 2020 года», – распавялі ў пасольстве.
Бакі абмеркавалі стан і пэрспэктывы рэалізацыі праграм тэхнічнай дапамогі Эўразьвязу ў Беларусі, у тым ліку выкарыстаньне наяўных і пэрспэктыўных інструмэнтаў ЭЗ, удзел Беларусі ў праграме партнэрства ЭЗ для Ўсходняй Эўропы па энэргаэфэктыўнасьці і ахове прыроды. Разгледжаны магчымасьці актывізацыі праектнага ўзаемадзеяньня ў сфэрах транспарту і лягістыкі, рэгіянальнага разьвіцьця, падтрымкі прадпрымальніцтва і іншых, у тым ліку з прыцягненьнем міжнародных фінансавых інстытутаў.
Былі праведзены двухбаковыя экспэртныя кансультацыі па праекце пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму, абмеркаваны далейшы альгарытм сумесных крокаў па дадзеным кроку.
Дэлегацыю Беларусі на пасяджэньні ўзначальваў намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, Эўразьвязу – дырэктар па справах Эўропы і Цэнтральнай Азіі Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў (ЕСЗД) Томас Майер-Хартынг. Прадстаўнікі асобных беларускіх няўрадавых арганізацый прынялі ўдзел у шэрагу сэгмэнтаў Каардынацыйнай групы.

Праект прыярытэтаў партнэрства паміж Беларусьсю і Эўразьвязам на 2017-2020 гады абмеркаваны на чацьвёртым пасяджэньні Каардынацыйнай групы Беларусь – ЭЗ у Брусэлі 19-20 сьнежня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Бэльгіі.

«На мерапрыемстве разгледжаны пэрспэктывы далейшага разьвіцьця адносін Беларусі з Эўразьвязам, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве ЭЗ «Усходняе партнэрства», узаемадзеяньне ў сфэры мабільнасьці, бягучы стан галіновых дыялёгаў, супрацоўніцтва ў рамках тэхнічнай дапамогі ЭЗ, а таксама тэматыка правоў чалавека. Асаблівая ўвага нададзена асноўным задачам і напрамках супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнэрства» да 2020 года», – распавялі ў пасольстве.

Бакі абмеркавалі стан і пэрспэктывы рэалізацыі праграм тэхнічнай дапамогі Эўразьвязу ў Беларусі, у тым ліку выкарыстаньне наяўных і пэрспэктыўных інструмэнтаў ЭЗ, удзел Беларусі ў праграме партнэрства ЭЗ для Ўсходняй Эўропы па энэргаэфэктыўнасьці і ахове прыроды. Разгледжаны магчымасьці актывізацыі праектнага ўзаемадзеяньня ў сфэрах транспарту і лягістыкі, рэгіянальнага разьвіцьця, падтрымкі прадпрымальніцтва і іншых, у тым ліку з прыцягненьнем міжнародных фінансавых інстытутаў.

Былі праведзены двухбаковыя экспэртныя кансультацыі па праекце пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму, абмеркаваны далейшы альгарытм сумесных крокаў па дадзеным кроку.

Дэлегацыю Беларусі на пасяджэньні ўзначальваў намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, Эўразьвязу – дырэктар па справах Эўропы і Цэнтральнай Азіі Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў (ЕСЗД) Томас Майер-Хартынг. Прадстаўнікі асобных беларускіх няўрадавых арганізацый прынялі ўдзел у шэрагу сэгмэнтаў Каардынацыйнай групы.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт