Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрствам інфармацыі сёлета было вынесена 13 пісьмовых папярэджаньняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2017 16:23
320 разоў міністэрства прыходзіла да высновы аб наяўнасьці ў тых ці іншых матэрыялах прыкметаў праявы экстрэмізму.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрствам інфармацыі сёлета было вынесена 13 пісьмовых папярэджаньняў (тром СМІ і сямі інфармацыйным рэсурсам) (аднаму – двойчы і аднаму – тройчы).
Такія зьвесткі на запыт прэс-сакратара ГА «БАЖ» Барыса Гарэцкага па стане на 20 сьнежня прадаставіў першы намесьнік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Чыноўнік паведамляе, што найбольшая колькасьць парушэньняў у СМІ сёлета – гэта распаўсюд недакладнай інфармацыі.
– Каб пазьбегнуць парушэньняў, сродкі масавай інфармацыі павінны распаўсюджваць інфармацыю, якая адпавядае рэчаіснасьці. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасьці СМІ павінна зьяўляцца дакладнасьць інфармацыі. Уладальнікі інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), разьмешчаных у глябальнай кампутэрнай сетцы Інтэрнэт, абавязаны не дапускаць выкарыстаньня гэтых інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак) для распаўсюджваньня інфармацыі, зьмест якой супярэчыць патрабаваньням заканадаўства, – гаворыцца ў адказе.
Апроч гэтага, за мінулы пэрыяд 2017 года Міністэрства інфармацыі прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да 106 інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), разьмешчаных у Інтэрнэце.
Таксама ў пэрыяд з 01.01.2017 года па 01.12.2017 года Рэспубліканская экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ёй прыкмет праяваў экстрэмізму 320 разоў прыходзіла да высновы аб наяўнасьці ў тых ці іншых матэрыялах прыкметаў праявы экстрэмізму.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт