Logo Polskiego Radia
Print

"Белавія": Самалёт прызямліўся ў штатным рэжыме

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.12.2017 11:01
Раней паведамлялася, што беларуская машына сышла з паласы.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

Як паведамлялася раніцай, Міжнародны аэрапорт «Барыспаль» у сталіцы Ўкраіны Кіеве быў часова зачынены ў выніку зыходу з узьлётна-пасадачнай паласы самалёта беларускай авіялініі «Белавія». Паводле ўступнай інфармацыі відавочцаў, прычынай здарэньня маглі быць праблемы з шасі ў беларускай машыны. Час адпраўленьня самалёта быў перанесены, але іншыя рэйсы не былі адмененыя.

Пазьней "Белавія" аспрэчыла дадзеную інфармацыю і паведаміла, што самалёт прызямліўся ў штатным рэжыме.

tsn.ua/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт