Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўнае агенцтва "Белта" запусьціла сайт на кітайскай мове

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.12.2017 14:22
2018 год будзе абвешчаны Годам турызму Беларусі ў Кітаі, плянуецца актывізаваць супрацоўніцтва.
www.pixabay.com/CC0 Ctreative Commons

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) адкрыла кітайскую моўную вэрсію інтэрнэт-сайту. Як адзначаецца на сайце агенцтва, «інфармацыя пра Беларусь сёньня запатрабаваная кітайскамоўнай аўдыторыяй: сумесна з КНР пасьпяхова рэалізуюцца двухбаковыя праекты, расьце цікавасьць да беларускай тэматыкі з боку кітайскіх бізнэсмэнаў, інвэстараў і турыстаў».

Такім чынам, сайт БЕЛТА цяпер даступны на 4 замежных мовах: кітайскай, ангельскай, гішпанскай і нямецкай, а таксама на дзяржаўных беларускай і расейскай. Найбольш апэратыўна абнаўляецца расейскамоўная вэрсія сайту, на беларускай навіны зьяўляюцца са спазьненьнем.

Гэта працяг «кітаізацыі» Беларусі. Восеньню гэтага году ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» зьявілася таблё адлёту-прылёту самалётаў на кітайскай мове. Абвесткі ў аэрапорце загучалі на расейскай, ангельскай і кітайскай мовах, у той час як беларускай мовы ў аэрапорце не чуваць і не відаць. Акрамя гэтага, абазначэньні на кітайскай мове ёсьць на шыльдах для турыстаў у Менску на тэрыторыі Верхняга горада.

На турыстычным партале minsktourism.by створаная старонка для гасьцей з Кітаю, выдадзеныя інфармацыйна-рэклямныя матэрыялы пра турыстычныя адметнасьці беларускай сталіцы на кітайскай мове. Брашура «Топ-16 месцаў Менску» на кітайскай мове будзе даступная ў сталічных гатэлях, турфірмах, Нацыянальным аэрапорце «Менск», інфакропках.

2018 год будзе абвешчаны Годам турызму Беларусі ў Кітаіюць, бакі плянуюць актывізаваць супрацоўніцтва ў сфэры турызму.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт