Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася на 14 тыс. дзяцей менш, чым летась

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2017 11:27
На кожную сям'ю ў Беларусі сёньня ў сярэднім прыходзіцца па 1,7 дзіця.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася на 14 тыс. дзяцей менш, чым летась
На кожную сям'ю ў Беларусі сёньня ў сярэднім прыходзіцца па 1,7 дзіця.
У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася на 14 тысяч дзяцей менш, чым летась. Праблема, нарэшце, стала відавочнай і для ўладаў.
Колішні міністар аховы здароўя, а цяпер віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, наведваючы РНПЦ „Маці й дзіця”, патлумачыў зьмяншэньне нараджальнасьці „скарачэньнем колькасьці жанчын фэртыльнага ўзросту”.
Але, на думку віцэ-прэм'ера, гэта не адзіная прычына падзеньня нараджальнасьці. Таксама Васіль Жарко паскардзіўся, што жанчыны сёньня ці ўвогуле не хочуць нараджаць, ці не гатовыя нарадзіць больш за адно дзіця. Гэта ператвараецца ў вялікую праблему для ўзнаўленьня насельніцтва.
На кожную сям'ю ў Беларусі сёньня ў сярэднім прыходзіцца па 1,7 дзіця. Віцэ-прэм'ер лічыць, што „павінна быць больш за два”.
euroradio.fm/аз

У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася на 14 тысяч дзяцей менш, чым летась. Праблема, нарэшце, стала відавочнай і для ўладаў.

Колішні міністар аховы здароўя, а цяпер віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, наведваючы РНПЦ „Маці й дзіця”, патлумачыў зьмяншэньне нараджальнасьці „скарачэньнем колькасьці жанчын фэртыльнага ўзросту”.

Але, на думку віцэ-прэм'ера, гэта не адзіная прычына падзеньня нараджальнасьці. Таксама Васіль Жарко паскардзіўся, што жанчыны сёньня ці ўвогуле ня хочуць нараджаць, ці не гатовыя нарадзіць больш за адно дзіця. Гэта ператвараецца ў вялікую праблему для ўзнаўленьня насельніцтва.

На кожную сям'ю ў Беларусі сёньня ў сярэднім прыходзіцца па 1,7 дзіця. Віцэ-прэм'ер лічыць, што „павінна быць больш за два”.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт