Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі запускаюць "Радыё Марыя"

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.12.2017 12:55
Створаная года таму рэдакцыя спрабуе атрымаць дазвол на вяшчаньне.
Foto: www.radiomaria.by

Да гэтага часу рэдакцыя выпускала свае праграмы на беларускай мове толькі ў Інтэрнэце.

Дырэктар беларускага "Радыё Марыя" сьвятар Аляксандар Улас распавёў Польскаму радыё, што рэдакцыя зьвярнулася да беларускіх уладаў са зваротам аб выдачы пасьведчаньня сродка масавай інфармацыі. З гэтым дакумэнтам радыё зможа папрасіць аб прадстаўленьні частотаў, змажа арандаваць перадатчыкі і так далей, – патлумачыў сьвятар.

Беларускае "Радыё Марыя", якае мае пакуль Інтэрнэт вяшчаньне, сёньня абапіраецца ў першую чаргу на працу валянцёраў, якія добраахвотна працуюць бясплатна. У рэдакцыі на пастаяннай аснове працуюць дзьве асобы і каля 60 чалавек дапамагаюць час ад часу.

Беларускае "Радыё Марыя" вяшчае ў першую чаргу для сем'яў. Дзякуючы Інтэрнэту Радыё мае сусьветную аўдыторыю. Слухачы тэлефануюць зь беларускай дыяспары ў Польшчы, Злучаных Штатах і нават Індыі.

Беларусь стала 73 краінай, дзе створана "Радыё Марыя".

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт