Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае кіраўніцтва разьлічвае на пазытыўны рост эканомікі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.12.2017 15:20
Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод.
Foto: translacja na youtube.com

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў цырымоніі з надыходзячым Новым годам. Ён заявіў, што 2018-ы стане годам працоўных перамог, выкананьня плянаў, праектаў, годам пазытыўнага росту эканомікі. Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў працаўнікоў прамысловага сэктара беларускай эканомікі, аграпрамысловага комплексу ды вучоных.

Беларускі кіраўнік зазначыў, што дзякуючы іх высілкам Беларусь захавала лідарства на сусьветным рынку харчовай прадукцыі, дасягнула посьпехаў у распрацоўцы ды ўкараненьні інавацыйных тэхналёгій у вытворчасьць.

Сярод узнагароджаных не абышлося без супрацоўнікаў сілавых структур. Ім Лукашэнка падзякаваў за забесьпячэньне нацыянальнай бясьпекі й правапарадку.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт