Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі павысілі заробкі мэдыкам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.12.2017 17:13
Беларускія лекары і фэльчары павінны адчуць розьніцу ўжо ў сьнежні, паведаміла Міністэрства працы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Тарыфныя аклады лекарам-экспэртам мэдыка-рэабiлiтацыйных экспэртных камiсiй, якія маюць вышэйшую катэгорыю павялічаныя на 50%, для першай катэгорыі – на 40% і для другой – на 30%.

Таксама павышэньне закране фэльчараў-лябарантаў, лябарантаў паталагаанатамічных бюро, аддзелаў, лябараторый – на 20%.

Апроч таго, даплаты прадугледжваюцца мэдпрацаўнікам з сярэдняй спэцыяльнай мэдычнай адукацыяй – за ўвядзеньне хворым на сухоты процітубэркулёзных лекавых сродкаў і кантроль за іх прыёмам.

Павышэньне заробкаў для мэдыкаў дзейнічае ўжо ў сьнежні.

Праводле TUT.BY/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт