Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі патрабуюць забараніць паўаголеных людзей у рэкляме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 10:52
Звароты былі накіраваныя ў Нацыянальны сход, Савет міністраў, Мінкульт і Менгарвыканкам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі патрабуюць забараніць паўаголеных людзей у рэкляме
Звароты былі накіраваныя ў Нацыянальны сход, Савет міністраў, Мінкульт і Менгарвыканкам.
Больш за 1300 чалавек падпісаліся пад калектыўнымі зваротамі, у якіх патрабуюць забараніць выкарыстаньне ў рэкляме паўаголеных мужчын і жанчын, піша marketing.by.
Калектыўныя звароты былі накіраваныя ў Нацыянальны сход, Савет міністраў, Міністэрства культуры й Менгарвыканкам. Адтуль іх пераслалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю, бо менавіта гэтае ведамства ажыцьцяўляе адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне рэклямы й кантроль за рэклямай.
Падпісанты патрабуюць прызнаць неналежнай вонкавую рэкляму й рэкляму ў мэтро й гандлёвых цэнтрах з вобразамі паўаголеных мужчын і жанчын (пераважна ў рэкляме жаночай бялізны, калготак і салярыяў). Таксама яны хочуць, каб у законе „Аб рэкляме” была ўведзеная забарона на выкарыстаньне ў рэкляме паўаголеных мужчын і жанчын.
Аўтары зваротаў лічаць, што такая рэкляма дыскрэдытуе Беларусь у вачах грамадзян дзяржаў з устойлівымі маральна-этычнымі нормамі; ганьбіць аб'екты, якія зьяўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасьцямі; прапагандуе сэксуальную распушчанасьць; нэгатыўна ўплывае на фармаваньне каштоўнасьцяў у дзяцей; фармуе вобраз жанчыны выключна, як сэксуальнага аб'екта і г.д.
Ліст разгледзелі на пасяджэньні рабочай групы Міжведамаснага савета па рэкляме. На думку ўдзельнікаў групы, у большасьці сюжэтаў няма парушэньня Закона „Аб рэкляме”. Хаця на асобных рэклямных макетах усё ж такі „ёсьць прыкметы парушэньня”.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт