Logo Polskiego Radia
Print

Макей узнагародзіў дырэктараў беларускіх школаў у Рызе й Вільні

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.12.2017 15:21
Менск будзе дапамагаць беларусам замежжа – падкрэсьліў міністар.
radyjo.net/Я.Іванюк

Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей уручыў мэдаль Францішка Скарыны дырэктару Рыскай беларускай школы імя Янкі Купалы Ганне Іванэ, а таксама ганаровую грамату МЗС дырэктару Віленскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны Дыяне Стахновіч – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

У Менску Ўладзімер Макей сустрэўся з выкладчыкамі й вучнямі гэтых навучальных установаў. Міністар замежных справаў заявіў, што яго ведамства гатова дапамагаць беларускім школам замежжа. « Я ўпэўнены, што [фінансавая] сытуацыя палепшыцца, і мы абавязкова будзем надаваць больш увагі нашым людзям, якія пражываюць за мяжой», – сказаў Макей.

Уладзімір Макей распавёў вучням беларускіх школаў з краінаў Балтыі пра Беларусь, яе традыцыі й дасягненьні. На памяць аб сустрэчы ён перадаў школе й гімназіі пано з выявай фрагмэнтаў слуцкіх паясоў.

Ганна Іванэ ўзнагароджана мэдалём імя Скарыны за ўклад у разьвіцьцё адукацыі на беларускай мове, захаваньне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Выкладчыца стаяла ля вытокаў стварэньня Рыскай беларускай школы – адзінай навучальнай установы ў Латвіі з выкладаньнем беларускай мовы й літаратуры. Пры яе непасрэдным удзеле ў школе быў створаны дзіцячы ансамбаль «Вавёрачка» і шматлікія творчыя гурткі. Сёньня школа фактычна працуе як беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт