Logo Polskiego Radia
Print

МУС: электронная рэгістрацыя замежнікаў пачнецца ў другім квартале 2018 г.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.12.2017 10:40
Пакуль госьці ня могуць выплаціць дзяржпошліну праз інтэрнэт карткай небеларускіх банкаў – гэты мэханізм яшчэ ствараецца.
pixabay.com/Public Domain CC0

МУС: электронная рэгістрацыя замежнікаў пачнецца ў другім квартале 2018 года
Электронная рэгістрацыя замежнікаў у Беларусі пачнецца ў другім квартале 2018 года, гэта значыць пазьней, чым плянавалася. Пакуль госьці ня могуць выплаціць дзяржпошліну праз інтэрнэт карткай небеларускіх банкаў – гэты мэханізм яшчэ ствараецца. Пра гэта паведамілі 28 сьнежня ў прэс-службе МУС.
Начальнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун распавёў, што Міністэрства ўнутраных спраў разам з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг актыўна працавала над стварэньнем умоў для рэгістрацыі часовага знаходжаньня замежнікаў у электроннай форме.
Першапачаткова меркавалася, што яна пачне працаваць праз адзіны партал электронных паслуг да 31 сьнежня 2017 года. Аднак у сапраўдны момант замежныя грамадзяне, у якіх няма плацёжных карт беларускіх банкаў, па тэхнічных прычынах ня могуць аплаціць дзяржпошліну ў АРІП без асабістага звароту ў банкі.
Цяпер МУС прапрацоўвае пытаньне, каб замежнікі, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, былі вызваленыя ад выплаты дзяржпошліны пры рэгістрацыі ў электроннай форме. Мяркуецца, што гэтую працэдуру можна будзе ажыцьцяўляць на адзіным партале электронных паслуг, пачынаючы з другога квартала 2018 года. Да гэтага ў заканадаўчыя акты павінны быць унесены адпаведныя зьмены.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт