Logo Polskiego Radia
Print

З 1 студзеня Летува зьменіць парадак пропуску ў пагранічную зону

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.12.2017 14:11
Новаўвядзеньні палегчаць пропуск у памежную зону як фізычных, так і юрыдычных асобаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Новы парадак пропуску ў пагранзону ў раёне мяжы з Калінінградзкай вобласьцю РФ і Беларусьсю ўводзіцца ў Летуве з 1 студзеня 2018 году. Пра гэта 28 сьнежня паведаміла служба аховы дзяржаўнай мяжы балтыйскай рэспублікі.

„Намечаныя новаўвядзеньні палегчаць пропуск у памежную зону як фізычных, так і юрыдычных асобаў”, - адзначыла ведамства. „Не будзе таксама ўводзіцца збор за знаходжаньне на памежных вадаёмах з мэтай адпачынку або рыбалкі”, - гаворыцца ў паведамленьні.

Новы парадак адмяняе сыстэму дазволаў для знаходжаньня ў памежнай зоне і ўводзіць адзіны сьпіс асоб, якія жадаюць патрапіць на гэтую тэрыторыю. Сьпіс па заявах стварае Служба аховы дзяржмяжы. Унесеным у гэты дакумэнт асобам і тым, якія знаходзіцца ў памежнай зоне дастаткова мець пры сабе пасьведчаньне асобы.

Тыдзень таму начальнік Службы аховы дзяржмяжы генэрал Рэнатас Пожела казаў аб узмацненьні жорсткасьці рэжыму памежнай зоны, адзначыўшы, што яно стане адным са сродкаў умацаваньня аховы зьнешніх межаў Эўразьвязу.

Шырыня памежнай зоны ўсталёўваецца ў кожным выпадку індывідуальна, яна вагаецца ад 50 м да некалькіх кілямэтраў. Парушальнікі рэжыму могуць быць папярэджаны ці аштрафаваныя на суму да € 90, за паўторнае парушэньне - € 170. У гэтым годзе за парушэньне рэжыму перасячэньня дзяржмяжы памежнікі пакаралі каля 300 чалавек.

Працягласьць летувіска-беларускай мяжы складае - 679 км.

tut.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт