Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пабіты адразу некалькі тэмпэратурных рэкордаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2018 14:59
1 і 2 студзеня адразу ў некалькіх населеных пунктах Беларусі былі пабіты тэмпэратурныя рэкорды.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Беларусі пабіты адразу некалькі тэмпэратурных рэкордаў
1 і 2 студзеня адразу ў некалькіх населеных пунктах Беларусі былі пабіты тэмпэратурныя рэкорды. Так, у першы дзень новага года ў Горадні слупкі тэрмомэтраў дасягалі 6,7 градуса вышэй за нуль, што на 0,2 градуса вышэй, чым у 2007 годзе, калі быў усталяваны папярэдні максымум.
У Берасьці 1 студзеня паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла, або на 0,8 градуса больш, чым у 1984 годзе. Пры гэтым тут не хапіла ўсяго 0,1 градуса, каб пабіць абсалютны тэмпэратурны рэкорд дня ўсёй краіны – у 2007 годзе ў Ваўкавыску 1 студзеня было 7,1 градуса.
2 студзеня цяплей за ўсё было ў цэнтры і на поўначы Віцебскай вобласьці. У Бярэзінскім запаведніку слупок тэрмомэтра падняўся да 6 градусаў вышэй за нуль (ранейшы максымум – плюс 5,7 у 1984 годзе). У Полацку было 5,9 градуса (5,3 у 2007-м), Лепелі – 5,4 (5,1 у 1984-м), Докшыцах – 5,2 (4,7 у 1984-м), Езярышча – 4, 4 (4,2 у 2007-м).
Рэкорд дня для ўсёй Беларусі складае 8 градусаў цяпла (у 1988 годзе ў Берасьці).

Так, у першы дзень новага года ў Горадні слупкі тэрмомэтраў дасягалі 6,7 градуса вышэй за нуль, што на 0,2 градуса вышэй, чым у 2007 годзе, калі быў усталяваны папярэдні максымум.

У Берасьці 1 студзеня паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла, або на 0,8 градуса больш, чым у 1984 годзе. Пры гэтым тут не хапіла ўсяго 0,1 градуса, каб пабіць абсалютны тэмпэратурны рэкорд дня ўсёй краіны – у 2007 годзе ў Ваўкавыску 1 студзеня было 7,1 градуса.

2 студзеня цяплей за ўсё было ў цэнтры і на поўначы Віцебскай вобласьці. У Бярэзінскім запаведніку слупок тэрмомэтра падняўся да 6 градусаў вышэй за нуль (ранейшы максымум – плюс 5,7 у 1984 годзе). У Полацку было 5,9 градуса (5,3 у 2007-м), Лепелі – 5,4 (5,1 у 1984-м), Докшыцах – 5,2 (4,7 у 1984-м), Езярышча – 4, 4 (4,2 у 2007-м).

Рэкорд дня для ўсёй Беларусі складае 8 градусаў цяпла (у 1988 годзе ў Берасьці).

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт