Logo Polskiego Radia
Print

З-за піратэхнічных траўмаў па мэддапамогу зьвярнуліся больш за 60 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2018 17:12
Амбуляторна аказана дапамога 46 людзям, 18 чалавек шпіталізаваныя.
meineresterampe/pixabay.com/CC0

У Новы год і пераднавагоднія дні з-за зьвязаных з піратэхнікай траўмаў па мэддапамогу зьвярнуліся больш за 60 чалавек. Пра гэта паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі начальнік аддзела арганізацыі мэдыцынскай абароны пры надзвычайных сытуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«З 28 сьнежня па сёньняшні дзень па мэддапамогу ў выніку прымяненьня піратэхнікі зьвярнуліся 64 чалавекі. Гэта даволі вялікая колькасьць. Амбуляторна аказана дапамога 46 людзям, 18 чалавек шпіталізаваныя», – праінфармаваў Алег Панчук. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя зьвярнуў увагу, што сярод пацярпелых ёсьць дзеці.
Да прыкладу, у Берасьцейскай вобласьці 11-гадовае дзіця атрымала рваную рану пальца рукі, таму што спрабаваў з запалак зрабіць выбухны пакет. У 14-гадовага хлопчыка ў руках выбухнула пэтарда, ён атрымаў траўмы кісьці. Падобны выпадак адбыўся з дзіцём 2004 года нараджэньня – ён атрымаў тэрмічны апёк кісьцяў, калі ўскрываў пэтарду. Пяцігадовы малы атрымаў апёкі рук, перадплечча і грудной клеткі ў выніку прымяненьня піратэхнікі, а чатырохгадовы – тэрмічны апёк правага перадплечча (да 5% цела) – у яго трапіў салют.
Усім пацярпелым аказана своечасовая мэдыцынская дапамога. Траўмы ў дадзеных выпадках былі тыповыя: альбо пашкоджаньні і апёкі кісьцяў рук, альбо пашкоджаньні вачэй.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт