Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь накарміла Расею на 4 мільярды

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.01.2018 16:12
Рэкордныя даходы летась прынёс экспарт харчовай прадукцыі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: polskieradio.pl

Беларусь летась экспартавала харчовых прадуктаў на 5 мільярдаў даляраў. Галоўным рынкам для беларускіх харчоў засталася Расея. Аднак у 2017 годзе дадаўся яшчэ Кітай.

Сельскагаспадарчы экспарт у гэтую краіну прынёс 600 мільёнаў даляраў у Беларускі бюджэт. Паводле міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леаніда Зайца, у 2017 годзе тэмпы росту валютнай выручкі ў АПК склалі 118%, а агулам па выніках 2017 году экспарт сельгаспрадукцыі склаў амаль 5 мільярдаў даляраў.

У 2018 годзе Беларусь плянуе экспартаваць сельгаспрадукцыі на 6 мільярдаў даляраў, заявіў чыноўнік. Беларускія ўлады таксама хочуць нарошчваць экспарт харчоў на кітайскі рынак. Урад краіны зацьвердзіў заданьне па экспарце ў Кітай на 2018 год у памеры 800 мільёнаў, на 2019-ы – 1 мільярд, на 2020-ы – 1,5 мільярда.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт