Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікоў БНФ ва ўчастковых камісіях – найменьшая колькасьць ад 2003 году

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 12:30
Агулам па краіне ў выбарчыя камісіі было вылучана каля 60 сябраў БНФ.
www.narodny.org

Прадстаўнікоў БНФ ва ўчастковых камісіях – найменьшая колькасьць ад 2003 году
У межах выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў у Беларусі да 3 студзеня 2018 году рашэньнямі раённых выканкамаў і раённых адміністрацыяў былі сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Як вынікае з папярэдніх паведамленьняў назіральнікаў, у склад камісій атрымалася патрапіць толькі адзінкам з вылучэнцаў Партыі БНФ: у Брозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці ў склад выбарчых камісій участкаў №10, №29 і №30 уключылі па адным прадстаўніку БНФ.
Агулам па краіне ў выбарчыя камісіі было вылучана каля 60 сябраў БНФ ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па тых акругах, дзе будуць вылучацца кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ. Як выглядае, гэтая выбарчая кампанія стане рэкорднай па найменьшай уключанасьці сябраў БНФ ва ўчастковыя выбарчыя камісіі за апошнія гады: меньшая колькасьць была толькі падчас мясцовых выбараў 2003 году, калі ва ўчастковую камісію патрапіў увогуле толькі адзін прадстаўнік Партыі БНФ. Для параўнаньня, на мясцовых выбарах 2010 года ва ўчастковых выбаркамах працавала 17 фронтаўцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт