Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі вылічаць дармаедаў будуць па базе дадзеных і ID-картах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 14:00
Абноўлены дэкрэт № 3 павінен запрацаваць з 1 студзеня 2019 года.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

У Беларусі вылічаць дармаедаў будуць па базе дадзеных і ID-картах
У Беларусі плянуецца стварыць адзіную інфармацыйную базу грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, то бок беспрацоўных. Таксама такіх людзей будуць вылічаць з дапамогай ID-карты, якія ў будучыні будуць заведзены на кожнага чалавека. Дэпутат Тамара Красоўская распавяла падрабязнасьці пра абноўлены дэкрэт № 3.
Абноўлены дэкрэт № 3, які ў свой час нарабіў нямала шуму ў грамадзтве, павінен запрацаваць з 1 студзеня 2019 года. Чыноўнікі абяцаюць, што дакумэнт набудзе новую назву (замест «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» ён будзе называцца «Па садзейнічаньню занятасьці») і кардынальным чынам зьменіць сваё ўтрыманьне. Так, дармаедаў абавяжуць поўнасьцю кампэнсаваць кошт паслуг, якія субсідуюцца з бюджэту.
Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская паведаміла газэце «Звязда», чаго менавіта варта чакаць ад гэтага дакумэнта. Паводле слоў дэпутата, пералік паслуг, кошт якіх прыйдзецца кампэнсаваць беспрацоўным беларусам, будзе распрацаваны ўрадам у першым квартале 2018 года. Напрыклад, у гэтым пераліку могуць апынуцца паслугі па газа- і электразабесьпячэньні.
Беларусы, якія зьяўляюцца беспрацоўнымі, але знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі, будуць вызваленыя ад такой платы. Пры гэтым у кожным раёне будуць сфармаваныя камісіі, якія будуць дапамагаць людзям уладкоўвацца на працу. Таксама варта вызначыць тэрыторыі з напружанай сытуацыяй на рынку, каб адкрываць там новыя працоўныя месцы, стымуляваць самазанятасьць мясцовых жыхароў і ажыцьцяўляць перападрыхтоўку спэцыялістаў, лічыць Тамара Красоўская.
Акрамя таго, у Беларусі будзе створана адзіная інфармацыйная база не занятых у эканоміцы грамадзян.
«Інфармацыя ў базе павінна абнаўляцца штомесяц – хтосьці пераехаў у іншы рэгіён, хтосьці праходзіць курсы. Вылічыць, ці ёсьць праца ў чалавека, можна будзе таксама з дапамогай ID-карты, якую плянуюць завесьці на кожнага грамадзяніна», – адзначыла дэпутат.
Беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, закліканыя замяніць пашпарты, з 1 ліпеня 2018 года.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт