Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч: мясцовыя выбары - вучоба для актывістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 13:17
Мікалай Статкевіч перасьцерагае, што з апазыцыі дэпутатамі мясцовых саветаў могуць стаць таксама стукачы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain


Аргкамітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Народная Грамада” разглядае мясцовыя выбары „ў якасьці вучобы” для сваіх актывістаў. Пра гэта паведаміў лідэр арганізацыі Мікалай Статкевіч.

„У „Народнай Грамадзе“ мы не навязваем адну пазыцыю. Калі нейкая колькасьць маладых сябраў партыі захочуць павучыцца выбарам, то забараняць ня будзем. Гэта больш эфэктыўна, чым любы сэмінар, паглядзець, як яны ў нас адбываюцца. Але гэта не пазыцыя партыі», — сказаў палітык.

Паводле Статкевіча, нейкая колькасьць маладых людзей будзе ўдзельнічаць, але гэта іх ініцыятыва. Пры гэтым ён лічыць, што з апазыцыі могуць стаць дэпутатамі мясцовых саветаў „адзін-два дзясяткі або стукачоў, ці людзей з кампраматам”.

Палітык таксама падкрэсьліў, што пазыцыя „Народнай Грамады” й незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэса заключаецца ў тым, што неабходныя „датэрміновыя, сумленныя, пад міжнародным кантролем выбары прэзыдэнта й парлямэнта”.

Мясцовыя выбары прызначаныя ў Беларусі на 18 лютага.

belapan.com/svaboda.org/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт