Logo Polskiego Radia
Print

Лаўкостар „Перамога” атрымаў акрэдытацыю на дзьве лініі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 15:44
Расейская авіякампанія будзе лётаць з Санкт-Пецярбурга ў Менск і з Масквы – Гомель.
pixabay.com/CC0

Расейскі лаўкостар „Перамога” атрымаў акрэдытацыю на палёты Санкт-Пецярбург - Менск і Масква - Гомель, паведаміў дырэктар дэпартамэнта па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косьцін.

„Сапраўды расейская авіякампанія „Перамога” ў сьнежні 2017 году атрымала акрэдытацыю на дзьве лініі: Санкт-Пецярбург - Менск і Масква - Гомель. Авіякампанія выканала неабходныя ўмовы й прайшла акрэдытацыю ў адпаведнасьці з нашымі авіяцыйнымі правіламі”, - растлумачыў Уладзімір Косьцін.

Пры гэтым дырэктар дэпартамэнта ўдакладніў, што цяпер „Перамога” будзе весьці перагаворы з Нацыянальным аэрапортам Менск і кампаніяй „Белавія”. „Будзе ўзгадняцца расклад, заключацца дагаворы з абслуговымі арганізацыямі. Як часта расейская авіякампанія будзе лятаць у Менск і Гомель, пакуль невядома”, - адзначыў ён.

Авіякампанія „Перамога” атрымала допуск ад „Расавіяцыі” да рэгулярных рэйсаў у Беларусь у лістападзе 2017 году.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт