Logo Polskiego Radia
Print

На мясцовых выбарах высокі ўзровень апатыі выбарцаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 09:48
Заяўляюць па выніках збору подпісаў актывісты Руху «За Свабоду».
Foto: pyx.by

Апатыя выбаршчыкаў і адміністратыўны рэсурс праўладных прэтэндэнтаў у дэпутаты - вылучаныя пры падтрымцы Руху «За Свабоду» палітыкі падводзіць вынікі збору подпісаў на мясцовых выбарах.

Усяго ў розных рэгіёнах Беларусі працавалі 25 ініцыятыўных групаў сябраў і прыхільнікаў Руху «За Свабоду». Прыём дакумэнтаў закончыцца сёньня ўвечары, вынікі рэгістрацыі кандыдатаў будуць вядомыя праз некалькі дзён.

«На мясцовых выбарах высокі ўзровень апатыі і абыякавасьці», – распавёў абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч, які балятуецца ў Баранавіцкі гарсавет і Брэсцкі абласны савет. Палітык кажа, што подпісы зьбіраць было больш складана, чым на парлямэнцкай кампаніі, а за мінулы з лішнім год узровень актыўнасьці зьнізіўся.

Паводле Рух «За Свабоду»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт