Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі забаранілі продаж расейскіх шклоамывальнікаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.01.2018 11:22
Сьцьвярджаецца, што вадкасьці, якія вырабляюцца трыма расейскімі фірмамі, не адпавядаюць санітарным нормам.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Беларусі прыпынена дзеяньне дакумэнта аб дзяржаўнай рэгістрацыі трох відаў шклоамывальнікаў з Расеі. Гэтыя прадукты не адпавядаюць беларускім санітарны нормам – заяўляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Як паведаміў Гарадзенскі абласны цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, прадаваць у Беларусі забаронена вадкасьці для ачышчэньня шкла «Полюс» (-30) (вытворца ТАА «Руспромпоставка»), «Вьюга» маркі (-30) (вытворца ТАА « Информ Прогресс») і «Frost» маркі (-30) (вытворца ТАА «Теклис»).

У 2017 годзе на тэрыторыі Беларусі таксама былі зафіксаваныя факты неадпаведнасьці шклоабмывальных вадкасьцяў патрабаваньням нарматыўных актаў па ўтрыманьні мэтанолу.

Забарона шклоамывальнікаў можа быць праявай чарговай расейска-беларускай «гандлёвай вайны» – паведамляе Радыё «Свабода».

belta.by/svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт