Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары скардзяцца на завод беленай цэлюлёзы пад Сьветлагорскам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2018 13:01
„Беллеспаперапрам”: Шкоднага ўзьдзеяньня забруджвальных рэчываў на атмасфэрнае паветра не выяўлена.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: SD-Pictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жыхары скардзяцца на завод беленай цэлюлёзы пад Сьветлагорскам
„Беллеспаперапрам”: Шкоднага ўзьдзеяньня забруджвальных рэчываў на атмасфэрнае паветра не выяўлена.
Шкоднага ўзьдзеяньня забруджвальных рэчываў на атмасфэрнае паветра ў раёне ААТ „Сьветлагорскі ЦКК” ня выяўлена, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы канцэрна „Беллеспаперапрам”.
У канцэрне запэўнілі, што захаваньне экалягічных патрабаваньняў пры правядзеньні пробнай вытворчасьці на заводзе сульфатнай беленай цэлюлёзы „знаходзіцца пад строгім кантролем кіраўніцтва прадпрыемства і адпаведных службаў”.
Як адзначыла прэс-служба, з мэтай зьніжэньня шкоднага ўзьдзеяньня на атмасфэрнае паветра забруджвальных рэчываў праектнымі рашэньнямі прадугледжаны комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў.
Як паведамлялася раней, у вёсцы Якімава Слабада пад Сьветлагорскам 25 сьнежня прайшоў стыхійны мітынг супраць завода беленай цэлюлёзы, пабудаванага кітайцамі на базе цэлюлёзна-кардоннага камбіната. Завод яшчэ не ўведзены ў эксплёатацыю, але нават яго праца ў тэставым рэжыме абурыла вяскоўцаў і жыхароў райцэнтра.
„Смурод стаіць такі, што немагчыма дыхаць. Людзі скардзяцца ў санстанцыю, экалёгію й органы ўлады, але ім паўтараюць, што ўсё ў парадку. Цярпеньне ўжо лопнула, і жыхары Якімавай Слабады 25 сьнежня сабраліся на мітынг”, - паведаміла праваабаронца Алена Масьлюкова, якая прысутнічала на сходзе вяскоўцаў.
Грамадзяне абураліся, што суседзтва завода ператварыла іх вёску ў „даліну сьмерці”, заяўлялі, што яны асьцерагаюцца за жыцьці дзяцей, што ў іх абвастраюцца хранічныя захворваньні, да прыкладу астма. Асабліва людзей турбуе востры агідны хімічны пах, які распаўсюджваецца ад завода. На стыхійным мітынгу яны зьбіралі подпісы пад зваротамі да ўладаў — мясцовых і абласных, у экалягічныя службы, Генэральную пракуратуру й Адміністрацыю прэзыдэнта. На смурод скардзяцца й жыхары Сьветлагорска.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт