Logo Polskiego Radia
Print

Эрыксана парадавала большая прысутнасьць беларускай мовы ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2018 16:45
Швэдзкі дыплямат прыехаў у Беларусь упершыню пасьля скандалу з „плюшавым дэсантам” у 2012 годзе.
Photo: Unif/pixabay.com

Эрыксана парадавала большая прысутнасьць беларускай мовы ў Менску
Швэдзкі дыплямат прыехаў у Беларусь упершыню пасьля скандалу з „плюшавым дэсантам” у 2012 годзе.
Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан наведаў Менск з прыватным візытам. Дыплямат, які цяпер кіруе офісам Рады міністраў паўночных краін, прыехаў упершыню пасьля скандалу з „плюшавым дэсантам” 2012 году.
Эрыксан не дае інтэрвію, але падзяліўся ўражаньнямі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку па выніках першых дзён вяртаньня ў Беларусь, дзе агулам адпрацаваў 7 гадоў. „Парадавала, як мне падалося, яўна большая прысутнасьць беларускай мовы ў горадзе”, - напісаў палітык.
Стэфан Эрыксан, які мог скарыстацца 5-дзённым бязьвізавым рэжымам, усё ж атрымаў візу на пяць дзён у беларускай амбасадзе ў Латвіі.
Ад верасьня 2005 году Эрыксан кіраваў менскім аддзяленьнем амбасады Швэцыі ў Расеі, цягам 2008-2012 гадоў быў амбасадарам Швэцыі ў Беларусі.
1 жніўня 2012-га беларускія ўлады не працягнула яму акрэдытацыю, абвінаваціўшы ў дэструктыўнай дзейнасьці.
За месяц да таго аднаматорны самалёт, якім кіравалі супрацоўнікі швэдзкай PR-кампаніі Studio Total, несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі, над Івянцом і ўскраінай Менску было ськінута больш за 800 плюшавых медзьведзянят з цыдулкамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Стэфан Эрыксан вывучыў беларускую мову, за сваю дыпляматычную працу ў Менску ўзнагароджаны міжнароднай прэміяй імя Марка Палмэра.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт