Logo Polskiego Radia
Print

Залацісты шакал знойдзены ў Кобрынскім раёне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2018 17:00
Такім чынам, гаворка ідзе пра новы, 82-і па ліку від тэрыафаўны Беларусі.
Шакал. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Шакал. Здымак мае ілюстрацыйны характар.valerieBaron/pixabay.com/CCO

Залацісты шакал знойдзены ў Кобрынскім раёне
Залацісты шакал папоўніў афіцыйны сьпіс млекакормячых Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік навуковага аддзела нацыянальнага парку «Белавеская пушча» Вадзім Пракапчук. Рэдкі для Беларусі від быў здабыты падчас паляваньня 9 сьнежня 2017 года ў ваколіцах в. Хабовічы Кобрынскага раёна.
З мэтай ідэнтыфікаваць невядомую жывёлу інфармацыя і фатаграфіі былі разьмешчаны на паляўнічым інтэрнэт-форуме. Апэратыўная сувязь дазволіла не згубіць найкаштоўнейшы асобнік – тушка і шкура жывёлы трапілі ў рукі навукоўцаў. Узоры тканін былі засьпіртаваны і адпраўленыя ў Менск. Дэталёвы аналіз ДНК, праведзены спэцыялістамі навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз з выкарыстаньнем міжнароднай базы дадзеных, пацьвердзіў, што ўзоры тканін належаць даросламу самцу залацістага шакала.
«Такім чынам, гаворка ідзе пра новы, 82-і па ліку від тэрыафауны Беларусі. Знакавым зьяўляецца менавіта тое, што гэта першы асобнік, для якога ёсьць поўная навуковая атрыбутыка: этыкетка, чэрап, шкура, генэтычныя ўзоры», – адзначыў Вадзім Пракапчук.
Залацісты шакал галоўным чынам жыве ў паўднёвых раёнах Эўропы, у Азіі. У апошнія гады назіраецца пашырэньне арэалу яго пражываньня з істотным прасоўваньнем на поўнач. Так, зьвера ўжо неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Летуве, Латвіі. Ён аддае перавагу адкрытым прасторам – закінутыя мэліярацыйныя сыстэмы з мноствам каналаў, зарасьнікамі хмызьнякоў, трасьнікоў.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/regions/view/zolotistyj-shakal-obnaruzhen-v-kobrinskom-rajone-283852-2018/

Залацісты шакал папоўніў афіцыйны сьпіс млекакормячых Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік навуковага аддзела нацыянальнага парку «Белавеская пушча» Вадзім Пракапчук. Рэдкі для Беларусі від быў здабыты падчас паляваньня 9 сьнежня 2017 года ў ваколіцах в. Хабовічы Кобрынскага раёна.

З мэтай ідэнтыфікаваць невядомую жывёлу інфармацыя і фатаграфіі былі разьмешчаны на паляўнічым інтэрнэт-форуме. Апэратыўная сувязь дазволіла не згубіць найкаштоўнейшы асобнік – тушка і шкура жывёлы трапілі ў рукі навукоўцаў. Узоры тканін былі засьпіртаваны і адпраўленыя ў Менск. Дэталёвы аналіз ДНК, праведзены спэцыялістамі навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз з выкарыстаньнем міжнароднай базы дадзеных, пацьвердзіў, што ўзоры тканін належаць даросламу самцу залацістага шакала.

«Такім чынам, гаворка ідзе пра новы, 82-і па ліку від тэрыафаўны Беларусі. Знакавым зьяўляецца менавіта тое, што гэта першы асобнік, для якога ёсьць поўная навуковая атрыбутыка: этыкетка, чэрап, шкура, генэтычныя ўзоры», – адзначыў Вадзім Пракапчук.

Залацісты шакал галоўным чынам жыве ў паўднёвых раёнах Эўропы, у Азіі. У апошнія гады назіраецца пашырэньне арэалу яго пражываньня з істотным прасоўваньнем на поўнач. Так, зьвера ўжо неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Летуве, Латвіі. Ён аддае перавагу адкрытым прасторам – закінутыя мэліярацыйныя сыстэмы з мноствам каналаў, зарасьнікамі хмызьнякоў, трасьнікоў.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт